Азаранка ўпершыню за тры гады згуляе за зборную Беларусі ў Кубку федэрацыі
Другая ракетка свету згуляе за зборную Беларусі ў занальным раўндзе Кубка федэрацыі (Еўра-Афрыканская група I).
Спаборніцтвы пройдуць 4-9 лютага ў Будапешце. Акрамя Вікторыі Азаранкі ў каманду ўвойдуць Вольга Гаварцова, Аляксандра Сасновіч і Ілона Крэмень, паведамляе "Прессбол".
Апошні раз за зборную ў рамках Кубка федэрацыі Азаранка выступала ўвесну 2011 года.
Фота — pressball.by