Азаранка выйшла ў 1/4 фінала турніра ў Брысбене
Беларуская тэнісістка ў першы дзень 2014 года правяла свой першы афіцыйны матч і перамагла.
Вікторыя Азаранка без праблем абыграла аўстралійку Кейсі Дэлакуа — 6:3, 6:1.
У чвэрцьфінале турніра, прызавы фонд якога складае 1 мільён долараў, беларуску чакае Стэфані Вогле са Швейцарыі. У яе 50-ы радок у рэйтынгу WTA, Азаранка — другая ракетка свету.