Азараў: мова, культура, традыцыі, гісторыя — у гэтым нашы моц і будучыня

Азараў: мова, культура, традыцыі, гісторыя — у гэтым нашы моц і будучыня

3 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — падпалкоўнік міліцыі, прадстаўнік ініцыятывы былых сілавікоў Аляксандр Азараў.


Магчыма, нам і не трэба ствараць і пісаць нейкую асобную беларускую нацыянальную ідэю. Сёння нам неабходна заняцца вывучэннем нашай гісторыі, культуры, традыцый і беларускай мовы. Каб мы маглі сваіх дзяцей выхаваць сапраўднымі беларусамі. І ў гэтым наша нацыянальная ідэя сёння, перакананы Аляксандр Азараў. 


Пра тое, як звязаныя гісторыя і сённяшнія рэпрэсіі, ці гарантуе веданне мовы маральнасць паводзінаў і чаму нам важна заставацца беларусамі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрам Азаравым

Чытаць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі