Ажубаліс: Калі сітуацыя пагоршыцца, то эканамічныя санкцыі не выключаныя

Але большасць гэта не падтрымала, і ў выніковых заключэннях пра эканамічныя санкцыі — ні слова.

Паводле Ажубаліса, "усе пагадзіліся, што Еўракамісія будзе сачыць за сітуацыяй. І калі яна пагоршыцца, то эканамічныя санкцыі не будуць выключаныя".

Літоўскі міністар паведаміў, што рашэннем Савета ЕС задаволены.

Ажубаліс: "Я задаволены, бо ўсе міністры мелі адзіны погляд, яны падтрымалі наш падыход, так бы мовіць пакет рашэнняў па Беларусі. З аднаго боку, гэта абмежаванні для афіцыйнага Мінску, з іншага боку — падтрымка грамадзянскай супольнасці, уключна з такім паспяховым праектам, як ЕГУ. Уводзяцца санкцыі, але адначасова Еўропа павінна адчыніцца праз спрашчэнне візавага рэжыму, большую падтрымку грамадзянскай супольнасці".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі