Бабарыка лічыць Ціханоўскага невінаватым... да рашэння суда
Віктар Бабарыка лічыць Сяргея Ціханоўскага невінаватым. Пра гэта прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта заявіў на прэс-канферэнцыі 11 чэрвеня.
Бабарыка патлумачыў, што віну вызначае толькі суд. Адпаведна, да рашэння суда Ціханоўскага і іншых затрыманых актывістаў нельга лічыць вінаватымі.
Сяргея Ціханоўскага, які ўзначальвае ініцыятыўную групу сваёй жонкі Святланы затрымалі 29 траўня ў Гродне на выбарчым пікеце пасля правакацыі.
1 чэрвеня Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч паведаміў, што па справе праходзяць 10 чалавек, але іх колькасць можа змяніцца. Крымінальная справа пачатая па абвінавачанні ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.