Бабіч: Расія не плануе размяшчаць ракеты ў Беларусі пасля выхаду ЗША з ДРСМД

Бабіч: Расія не плануе размяшчаць ракеты ў Беларусі пасля выхаду ЗША з ДРСМД

Расія не плануе размяшчаць у Беларусі свае ракеты ў адказ на выхад ЗША з Дамовы аб ракетах сярэдняй і меншай далёкасці (ДРСМД). З такой заявай перад журналістамі выступіў спецпрадстаўнік прэзідэнта Расіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з Беларуссю, амбасадар Міхаіл Бабіч, перадае ТАСС.

Па словах дыпламата, у размяшчэнні ракет на тэрыторыі Беларусі няма ваеннай неабходнасці. "Дзеючая канфігурацыя нашай сумеснай ваеннай групоўкі дазваляе вырашыць любыя ваенныя задачы, зыходзячы з тых пунктаў дыслакацыі, дзе знаходзяцца нашы сродкі ўдару ў адказ, не прасоўваючы іх ні на якую іншую тэрыторыю", — удакладніў Бабіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі