Бабруйскія ўлады дазволілі ўсталяваць помнік-бюст Алесю Адамовічу

Бабруйскія ўлады дазволілі ўсталяваць помнік-бюст Алесю Адамовічу

Бабруйскія ўлады дазволілі ўсталяваць помнік-бюст Алесю Адамовічу (1927 — 1994). Ён мусіць з'явіцца ў пасёлку Глуша на малой радзіме вядомага беларускага пісьменніка (ён пахаваны на мясцовых могілках). Пра гэта ў Facebook паведаміў грамадскі актывіст Андрусь Архіпенка. Адказ з райвыканкама ён атрымаў 9 красавіка. Дата ўсталявання яшчэ невядомая. Магчыма, што гэта адбудзецца 3 верасня, у дзень нараджэння Адамовіча.

Праект усталявання бюста ў Глушы ўзнік у пачатку 2018 года. Збіраліся подпісы, грошы, атрымліваліся дазволы (у тым ліку і з Мінкульта), праводзіўся конкурс эскізаў. Мінулай восенню ў пасёлку з'явіўся арт-аб'ект "Прыпынак Адамовіча".

Бабруйскія ўлады дазволілі ўсталяваць помнік-бюст Алесю Адамовічу
"Прыпынак Адамовіча" / svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі