Бабуля алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай: Мне здаецца, яна нічога не баіцца

Бабуля алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай: Мне здаецца, яна нічога не баіцца

Бабуля алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай Кацярына Іванаўна распавяла Еўрарадыё пра сваю ўнучку:

“Эмоцыі зашкальваюць! Вы што! Мы так гэтага чакалі. Я малілася хоць бы на бронзу. Нарэшце гэтай дзяўчынцы пашанцавала. Яна на Алімпіяду ездзіла ў Сочы, не выступала [у фінале — Еўрарадыё], а была ў камандзе проста. Яна прыехала з гэтай Алімпіяды і сказала сваёй маме: "Мама, мне настолькі ўсё спадабалася, што я буду старацца, каб паехаць на Алімпіяду і перамагчы". Мы ўсе рады, уся радня і сябры ўжо патэлефанавалі адзін аднаму.

У дзяцінстве ў яе была бабуля, якая Аню неверагодна любіла. Без ўнучкі — нікуды, увесь час з ёй за ручку. Добрая яна дзяўчынка! Але мы рэдка сустракаемся.

Мне здаецца, яна нічога не баіцца. Для яе спаборніцтвы — гэта яе жыццё. Пакуль яна займаецца спортам, у яе, мне здаецца, і думак іншых няма. А ў іх і часу асабліва няма. Калі ў яе траўма была, то яна пабыла трохі дома. А так увесь час у раз'ездах".

25-гадовая Ганна Гуськова 16 лютага перамагла ў фінале лыжнай акрабатыкі на Алімпіядзе ў Пхёнчхане і стала алімпійскай чэмпіёнкай, прынесла першы медаль Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі