Бацька з шасцігадовым сынам апынуўся ў 8-метровым калодзежы (фота)

Бацька з шасцігадовым сынам апынуўся ў 8-метровым калодзежы (фота)

У Гродне ў раёне вуліцы Кабяка ў 8-метровы каналізацыйны калодзеж упаў 6-гадовы хлопчык. Ён гуляў побач і не заўважыў, што калодзеж адкрыты. Дзіця падчас падзення затрымалася на глыбіні 5 метраў. Бацька, які быў з сынам, врашыў яго дастаць з калодзежа самастойна. Але гэта ў яго не атрымалася. Нейкі час яны разам былі ў "палоне" каналізацыйнага калодзежу.

На месца прыехалі ратавальнікі, якія з дапамогай вяроўкі і пояса дасталі хлопчыка і яго бацьку на паверхню. Дзіця шпіталізавалі, яго стан ацэньваюць, як сярэдняй ступені цяжкасці. Люк ратавальнікі закрылі бетоннай крышкай, якая знаходзілася побач, інфармуе прэс-служба МНС Гродзенскай вобласці.

Як паведамляла Еўрарадыё, 27 траўня ў Зэльве ў 3-метровы каналізацыйны калодзеж упаў 4-гадовы хлопчык. Яго дасталі ратавальнікі. Хлопчык не пацярпеў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі