"Бацюшка года — 2018" у СНД жыве ў Гомелі
На тэрыторыі краін СНД падведзеныя вынікі конкурсу "Бацюшка года — 2018", паведамляе афіцыйны сайт Беларускай праваслаўнай царквы. Перамогу сёлета атрымаў настаяцель гомельскага храма Праабражэння Гасподняга протаіерэй Алег Кастрама.
Святар таксама ўзначальвае інфармацыйны аддзел Гомельскай епархіі.
Конкурс "Бацюшка года" штогод ладзіцца ў групах сацыяльных сетак "Вконтакте" і "Фэйсбук".