Баец палка Каліноўскага з пазыўным "Ракета" пабраўся шлюбам
Баец палка Каліноўскага з пазыўным "Ракета" пабраўся шлюбам са сваёй дзяўчынай. Ён з Беларусі, яна з Украіны. Каханне перамагае межы, вайну і смерць!
У Беларусі "Ракета" быў затрыманы на “Плошчы перамен” падчас мітынгу памяці пра Рамана Бандарэнку. Хлопец з'ехаў ад пераследу ва Украіну.
У Кіеве ён мусіў увайсці ў Brutto Nostra. У першы дзень вайны музыкі сабраліся на рэпетыцыйнай кропцы, каб абмеркаваць далейшыя дзеянні. У выніку “Ракета” на тыдзень з’ехаў у Заходнюю Украіну, каб пасля вярнуцца і ўліцца ў шэрагі каліноўцаў.
Еўрарадыё віншуе маладых і зычыць шчасця новай сям'і.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.