“Баец у вышыванцы” Валент брутальна накаўтаваў тайца ў Бангкоку (відэа)

У сераду, 18 сакавіка, у Тайландзе распачалася Сусветная ўніверсіяда па муай-тай. Спаборніцтвы праводзяцца пры падтрымцы Міжнароднага алімпійскага камітэту. Цырымонія адкрыцця была настолькі яркай, што такога не пабачыш на дарослых чэмпіянатах свету.

Год таму ўніверсітэт скончыў і беларускі баец Дзмітрый Валент. Ён таксама меў права паўдзельнічаць у турніры.

Нагадаем, што летась увосень Валент выйшаў у рынг, апрануўшы нацыянальную беларускую вышыванку. У сваім першым двубоі ўніверсіяды беларус сышоўся з тайцам і накаўтаваў саперніка ўдарам "з локця" (гл. відэа). Самымі ж прынцыповымі сапернікамі для Дзмітрыя традыцыйна становяцца расіяне і ўкраінцы.

Здымак з архіву. Фота: budzma.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі