Баевікі бралі ў палон 300 дзяцей у Нігерыі
Армія Нігерыі
Сюжэт для баевіка з Нігерыі. Злачынцы ўзялі ў палон каля 300 вучняў школы і больш за два тыдні не было вядома пра іх знаходжанне. Выкрадальнікі, чальцы радыкальнай ісламісцкай групоўкі "Бока Харам", патрабавалі выкуп у памеры 640 тысяч еўра, але ўрад краіны адмовіўся яго выплачваць.
На шчасце, нігерыйскія вайскоўцы змаглі знайсці і вызваліць дзяцей. Падрабязнасці аперацыі пакуль невядомыя.
У Нігерыі, асабліва на поўначы краіны, нярэдка выкрадаюць людзей і потым патрабуюць выкуп. Калі так адбываецца, сваякі вымушаныя прадаваць зямлю і скаціну, каб назбіраць грошы. Але такіх буйных выкраданняў у краіне не было даўно.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.