Баграцоў: свабода, прагрэс і сацыяльная справядлівасць — такой ідэяй жыву

Баграцоў: свабода, прагрэс і сацыяльная справядлівасць — такой ідэяй жыву

5 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — сябра Каардынацыйнай рады, былы віцэ-прэзідэнт ІТ-кампаніі ЕРАМ Максім Баграцоў.


Нацыянальная ідэя павінна аб’ядноўваць беларусаў, і таму ўсё, што можа гуляць на раз’яднанне, не павінна “выпукляцца”. Менавіта таму цяпер не трэба акцэнтавацца на моўным пытанні — людзі самі выберуць, на якой мове ім зручней гаварыць, не мусіць дзяржава ўмешвацца ніякім чынам у культуру — тэатры самі разбяруцца, як ім лепш працаваць і выжываць. Роля дзяржавы ў тым, каб даць магчымасць кожнаму спакойна займацца сваёй справай, а самой засяродзіцца на эканамічных і сацыяльных пытаннях, кажа Максім Баграцоў.


Пра тое, як у змаганні за свабоду, прагрэс і сацыяльную справядлівасць не страціць не толькі сваёй беларускасці, але і самой Бацькаўшчыны, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з Максімам Баграцовым.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.

Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі