Баі працягваюцца. Генштаб і Зяленскі адмаўляюць узяцце Бахмута расіянамі

Генштаб Украіны заяўляе, што баі за горад працягваюцца / Офіс прэзідэнта Украіны
Генштаб Украіны заяўляе, што баі за горад працягваюцца / Офіс прэзідэнта Украіны

Бахмут застаўся толькі ў сэрцах украінцаў, на месцы горада больш "нічога няма, толькі зямля", сказаў Уладзімір Зяленскі, каментуючы зацяжныя баі за горад.

Зяленскі сёння прысутнічае на сустрэчы лідараў Вялікай сямёркі ў Хірасіме. Сёння раніцай сусветныя медыя са спасылкай на ўкраінскага прэзідэнта напісалі, што Украіна пацвердзіла ўзяцце Бахмута расейцамі. Аднак неўзабаве офіс Зяленскага зняпраўдзіў гэтую інфармацыю. ВВС неўзабаве паправіла інфармацыю на сваёй старонцы.

Прэс-сакратар украінскага прэзідэнта Сяргей Нікіфараў у сваім афіцыйным акаўнце ў Facebook напісаў, што журналісты няправільна зразумелі словы Зяленскага.

“Што тычыцца адказу Прэзідэнта Украіны на пытанне пра Бахмут. Пытанне рэпарцёра: "Расіяне кажуць, што яны ўзялі Бахмут". Адказ прэзідэнта: "Я думаю, не". Такім чынам, прэзідэнт адмаўляў узяцце Бахмута", - напісаў Нікіфараў.

Напярэдадні ў суботу расійскі Генштаб распаўсюдзіў заяву аб узяцці Бахмута. Аднак Генштаб Узброеных Сіл Украіны дагэтуль гэтага не пацвердзіў. У ранішняй зводцы гаворыцца, што баі за Бахмут не спыняюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі