Банкаматы "Прыёрбанка" з 1 красавіка не будуць прымаць купюры ў 5 рублёў
Пяцірублёвая купюра
Банкаматы і інфакіёскі "Прыёрбанка" з 1 красавіка не будуць прымаць купюры наміналам 5 беларускіх рублёў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце банка. Пры гэтым "усе астатнія наміналы беларускіх рублёў будуць прымацца ў звычайным рэжыме".
У банку таксама ўдакладнілі, што для зняцця купюра ў 5 рублёў будзе па-ранейшаму даступная.
Нагадаем, з 1 лютага "Прыёрбанк" адмовіўся прымаць праз інфакіёскі, банкаматы і тэрміналы аўтаматычнага абмену валют купюры наміналам 100 долараў. Прычыну такога выбіральнага стаўлення да купюраў у банку ні тады, ні цяпер не назвалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.