“Барабанны Біт-2013” пераходзіць на “цяжкі” фармат

“І вось яе мы заўважым жыўцом на сцэне фестывалю! Я вельмі рады, што яна пагадзілася! — не хавае эмоцый Аляксандр Сапега. — Вікі“металічная” дзяўчына і гэта здорава, бо апошнім часам фармат “Барабаннага біта” ухіліўся ў джаз. І многія “рокеры” і “металісты” зняверыліся ў гэтым конкурсе. Таму ў гэтым годзе я хачу зрабіць “цяжкі” “Барабанны Біт”! Каб усе аглухлі і кайфанулі!”

Па словах Сапегі, беларуска Вікі Фэйтс — адна з самых папулярных бубначак свету. Удзельніца мінскіх гуртоў  Blessing Omen і Avias Вікі таксама вядомая сваімі кавер-версіямі, якія размяшчае на уласным канале ў YouTube. Гэта заўважылі прадстаўнікі фірмы Pearl (японская кампанія, якая вырабляе музычныя інструменты, пераважна ўдарныя. — Заўв.рэд.) і цяпер Вікі з’яўляецца адзіным у Беларусі эндорсерам гэтай кампаніі.

У межах "Барабаннага біту" пройдзе конкурс бубначоў. Яго ўмовы застаюцца нязменнымі,кажа Еўрарадыё Аляксандр Сапега. Канкурсант мусіць паказаць сваё ўменне акампаніраваць і сыграць сола на ўдарнай устаноўцы.

Першы тур конкурснай часткі распачнецца 20-га кастрычніка, а па выніках усяго конкурсу ў фінал трапяць 10 чалавек. Геаграфія канкурсантаў у гэтым годзе значна пашырыліся — паўдзельнічаць у фэсце імкнуцца бубначы з Расіі і Латвіі. Гала-канцэрт “Барабаннага біта” і фінал конкурсу запланаваны на 13 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі