Барацьба з каранавірусам каштавала Беларусі паўмільярда

Барацьба з каранавірусам каштавала Беларусі паўмільярда

Барацьба з каранавірусам каштавала Беларусі паўмільярда. Не долараў, рублёў. Гэта каля $200 млн. Такую заяву на нарадзе з "эканамічным блокам" 23 ліпеня зрабіў Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што "беларусы павінны ведаць" пра гэта. "Тут і дадатковыя выдаткі на медыцыну, і сродкі на падтрымку рэальнага сектара эканомікі, цытуе словы кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба. — Але чалавек заўсёды важней за грошы".

Лукашэнка адзначыў айчынную сістэму аховы здароўя, зніжэнне колькасці хворых.

"Я маю на ўвазе не пратэставаных, а рэальна хворых, — гаварыў беларускі кіраўнік. — Але сітуацыя ў свеце далёка не аптымістычная: гэтай хваробай заразіліся амаль 15 мільёнаў чалавек".

Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз заявіў, што не раіць беларусам ехаць на адпачынак за мяжу, паколькі ёсць небяспека другой хвалі каранавіруса. Пры гэтым забароны на такія паездкі няма. "Але пасля вяртання ў краіну сядзеце на каранцін за свой рахунак", — папярэдзіў Лукашэнка. "З усімі вынікаючымі наступствамі", — дадаў ён.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў пра "цудоўныя месцы" — Браслаўскія азёры, Нарач, Белавежскую пушчу і г. д. "У нас створаны ўсе ўмовы для паўнавартаснага і бяспечнага адпачынку, — гаварыў ён на нарадзе. — Таму раю: Паберажыце сябе, родных і блізкіх".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі