Барак Абама абвінаваціў Расію ў невыкананні жэнеўскіх пагадненняў

Пра гэта ён заявіў падчас сумеснай прэс-канферэнцыі напрыканцы двухбаковай сустрэчы з прэм'ерам Японіі Сіндзо Абэ ў Токіа, паведамляе УНІАН. Абама дадаў, што ЗША могуць "увесці дадатковыя санкцыі супраць Расіі", калі тая працягне "грэбаваць дамоўленасцямі". Разам з  тым ён адзначыў, што ЗША хочуць дамагчыся дыпламатычнага ўрэгулявання крызісу ва Украіне.



У сваю чаргу, прэм'ер Японіі заявіў, што Токіа і Вашынгтон лічаць недапушчальным "прымяненне сілы ва Украіне для змены статус-кво". Акрамя гэтага, як адзначыў Абэ, бакі пацвердзілі "значнасць аказання дапамогі Украіне".



Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі