Барэль заявіў пра "жорсткі рэпрэсіўны і незаконны характар рэжыму Лукашэнкі"

Барэль заявіў пра "жорсткі рэпрэсіўны і незаконны характар рэжыму Лукашэнкі"

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль заявіў пра "жорсткі рэпрэсіўны і незаконны характар рэжыму Лукашэнкі". Ён нагадаў, што супярэчнасці Бруселя і Мінска не абмяжоўваюцца міграцыйным крызісам ("адкрытым маніпулятыўным выкарыстаннем мігрантаў" з боку ўладаў РБ). І нагадаў пра больш за 900 палітычных зняволеных у нашай краіне. Адзін з іх — Сяргей Ціханоўскі, нядаўна асуджаны на 18 гадоў зняволення. Барэль назваў гэты прысуд "абсурдным".

Жазэп Барэль піша, што, дзякуючы дыпламатычным высілкам Еўрасаюза, напружанне на межах краін ЕС і Беларусі знізілася. Аднак нягледзячы на тое, што шмат мігрантаў ужо вярнуліся на радзіму, у РБ іх застаюцца тысячы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі