"Барселона" разграміла ў Мадрыдзе "Рэал" — 4:0 (відэа)

"Барселона" разграміла ў Мадрыдзе "Рэал" — 4:0 (відэа)

"Барселона" ў матчы 12-га тура чэмпіянату Іспаніі разграміла ў Мадрыдзе "Рэал" — 4:0 (2:0). Перавага гасцей была падаўляючай, 2-3 гульцы "Барсы" лёгка "разрывалі" абарону мадрыдцаў. На 11-й хвіліне лік адкрывае Луіс Суарэс, на 39-й гол забівае Неймар. Неўзабаве Марсэла галавой выбівае мяч, які ляцеў ва ўжо пустую браму. Усе пытанні на 53-й хвіліне зняў прыгожы гол Андрэса Іньесты.

Пасля гэтага ў "Рэала" сталі з'яўляцца галявыя моманты, якія яны рэалізаваць не здолелі, не забілі нават гол прэстыжу. А Суарэс на 74-й паставіў пераможную кропку. Гульню гаспадары поля дагульвалі ў меншасці — на 84-й быў выдалены Іска. Адзначым, што ў другім тайме на поле выйшаў Ліянэль Месі, які працяглы час аднаўляўся пасля траўмы.

У "Барселоны" цяпер 30 ачкоў, у "Рэала" засталося 24.

Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі