Барысаўскі цэнтр народнай творчасці купляе ручнікі з арнаментам і рускай мовай
Барысаўскі раённы цэнтр народнай творчасці абвясціў тэндар на куплю чатырох ручнікоў "з сімваламі" і шасці ільняных абрусоў. Яны прызначаюцца для ўстаноў культуры Барысаўскага раёна, піша мясцовы сайт ex-press.by.
Пад "сімваламі" на ручніках, хутчэй за ўсё, маецца на ўвазе беларускі арнамент.
Сярод абавязковых патрабаванняў да тавару — такія, як "быць новым, не былым у эксплуатацыі" і быць "на дзяржаўнай мове Рэспублікі Беларусь (руская)".
На ручніках, як правіла, надпісы сустракаюцца нячаста — часцей ідзе адзін арнамент. Якія менавіта надпісы менавіта па-руску хочуць бачыць барысаўскія чыноўнікі, застаецца загадкай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.