Баскетбалісты "Мінска" атрымалі першую перамогу пасля 10 паражэнняў запар

"Енісей" — "Мінск" / vk.com/bc_enisey
"Енісей" — "Мінск" / vk.com/bc_enisey

Баскетбалісты "Мінска" атрымалі першую перамогу ў Лізе ВТБ пасля 10 паражэнняў запар. У чацвер у гасцях быў абыграны "Енісей" — 63:61 (13:17, 26:17, 17:12, 7:15).

У беларускай каманды няўдалы сезон. Нават пасля перамогі яна застаецца аўтсайдэрам лігі. Перад пачаткам сезону клуб адмовіўся ад ранейшай назвы — "Цмокі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі