Баскетбольны клуб "Цмокі" памяняў назву на "Мінск"
Баскетбольны клуб "Цмокі" памяняў назву на "Мінск". Адпаведна памяняўся і лагатып клуба.
Змену назвы і лагатыпа ў клубе патлумачылі так: "Сур'ёзныя задачы і маштабныя мэты падштурхнулі нас да павышэння пазнавальнасці клуба і стварэння актуальнага і прэзентабельнага брэнда. Абноўленая назва, лагатып і абраны візуальны стыль дазволяць з новай сілай развіваць спартыўную дзейнасць, прыцягваць новую аўдыторыю".
Напэўна, у рамках прыцягнення новай аўдыторыі з сайта клуба знікла беларуская версія, якая раней была асноўнай.
Пад назвай "Цмокі" каманда гуляла 10 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.