"Басовішча" аб'явіла ўсіх удзельнікаў (расклад выступаў)

"Басовішча" аб'явіла ўсіх удзельнікаў (расклад выступаў)

Фестываль "Басовішча-2016" агучыў поўны лайн-ап. Ён выглядае такім чынам:

"Басовішча" аб'явіла ўсіх удзельнікаў (расклад выступаў)

Фестываль маладой беларускай музыкі "Басовішча-2016" пройдзе 22-23 ліпеня ў Гарадку пад Беластокам. 

“Сёлета будзе больш па-за музычнай актыўнасці, — кажа пра адрозненні сёлетняга оўпэн-эйра арганізатар Лідзія Пякарская. — Мы прагнем, каб іх было больш і больш з кожным годам. Працягнем “Стрэфу БасМежжа”, дзе музыкі, журналісты і звычайныя гледачы могуць сустрэцца і пагаварыць. Таксама прыедуць тэатры, што ўвогуле новаўвядзенне на фестывалі. У суботу бліжэй да поўдня, калі ўжо ўсе павыходзяць з гарачых намётаў, плануем правесці спартовую гульню. Будзем разбівацца на пяць камандаў па пяць чалавек. У кожнай адзін арганізатар фэсту і чатыры наведвальнікі. Будзем там скакаць, бегаць… то бок правядзем такую спартакіяду, за перамогу ў якой запланаваныя прызы”.

Ганна Пякарская: Сёлетняе "Басовішча" будзе найлепшым

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі