БАТЭ датэрмінова стаў чэмпіёнам Беларусі
16 кастрычніка БАТЭ датэрмінова стаў чэмпіёнам Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Ужо ў 12-ы раз (і 10-ы раз запар). Барысаўчане ў гасцявым матчы 23-га тура перамаглі "Віцебск" — 2:0. Галы на рахунку Аляксея Рыяса (24-я хвіліна) і Дзмітрыя Мазалеўскага (31-я хвіліна). Адзначым, што Мазалеўскі ўпершыню выйшаў на поле пасля працяглага лячэння і адразу ж вызначыўся (і голам, і галявой перадачай).
У БАТЭ стала 56 ачкоў і за тры туры да фінішу клуб стаў недасягальны для мінскага "Дынама" (у яго 43 ачкі і матч у запасе).
Астатнія матчы 23-га тура пройдуць 17-19 кастрычніка.
20 кастрычніка БАТЭ будзе прымаць у матчы групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў "Барселону".
Фота: Прессбол