БАТЭ паспрабуе абыграць "Астану"

БАТЭ паспрабуе абыграць "Астану"

БАТЭ сёння правядзе паўторны матч плэй-оф футбольнай Лігі Еўропы. Сапернік барысаўчан — “Астана”, якая тыдзень таму ў Казахстане атрымала перамогу з лікам 2:0. Матч на “Барысаў-Арэне” пачнецца а 21-й гадзіне, жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале “Беларусь 5”.

Нагадаем, у гасцявым матчы з казахстанскім клубам траўмы атрымалі брамнік Сяргей Верамко і паўабаронца Аляксандр Глеб. Апошняму ў Мінску зрабілі паспяховую аперацыю.

Галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч кажа, што не трымаецца за сваё месца, але прамога адказу пра адстаўку ў выпадку паражэння і не выхаду ў групавы раўнд Лігі Еўропы не дае.

Фотарэпартаж з перадматчавай трэніроўкі БАТЭ гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі