БАТЭ правядзе апошнія матчы чэмпіянату Беларусі на старым стадыёне

На барысаўскім гарадскім стадыёне правядзе апошнія матчы чэмпіянату Беларусі па футболе БАТЭ: 22 лістапада з "Гомелем" і 30 лістапада з "Шахцёрам". Як вядома, барысаўчане датэрмінова сталі чэмпіёнамі Беларусі.

Рашэнне гуляць на старым стадыёне выклікана жаданнем "у няпростых умовах надвор'я позняй восені" максімальна якасна падрыхтаваць газон "Барысаў-Арэны" да гульні нацыянальнай зборнай (18 лістапада, таварыскі матч з мексіканцамі), сустрэчы БАТЭ і "Порту" ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў (25 лістапада), паядынка мінскага "Дынама" і ПАОК з Грэцыі ў групавым раўндзе Лігі Еўропы (27 лістапада), інфармуе прэс-служба ФК БАТЭ.

Фота — fcbate.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі