Байдэн перадаў пасланне Пуціну

Джо Байдэн выступае ў Кангрэсе ЗША

Джо Байдэн выступае ў Кангрэсе ЗША / АР

Джо Байдэн выступіў у Кангрэсе ЗША з штогадовым дакладам "Аб становішчы спраў у краіне". Ужо ў самым пачатку амерыканскі прэзідэнт заявіў, што Украіна можа спыніць агрэсію пуцінскай Расіі, але для гэтага Вашынгтон павінен працягнуць вайсковую дапамогу Кіеву.

"Калі хтосьці ў гэтай зале думае, што Пуцін спыніцца на Украіне, то, запэўніваю вас, ён гэтага не зробіць, — падкрэсліў Байдэн. — Але Украіна можа спыніць Пуціна, калі мы падтрымаем Украіну і дамо ёй зброю, неабходную для самаабароны. Гэта ўсё, пра што просіць Украіна. Яны не просяць амерыканскіх салдат".

Прэзідэнт згадаў пазіцыю рэспубліканцаў у Палаце прадстаўнікоў, якія блакуюць дапамогу Украіне. Паводле слоў Джо Байдэна, яна блакуецца тымі, хто хоча, каб Злучаныя Штаты адмовіліся ад лідарства ў свеце.

"Мы не сыдзем. Мы не паклонімся", — такое пасланне Уладзіміру Пуціну перадаў прэзідэнт ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі