Байдэн: Украіна атрымае амерыканскую зброю яшчэ на 3 млрд долараў

Байдэн: Украіна атрымае амерыканскую зброю яшчэ на 3 млрд долараў

Украіна атрымае амерыканскую зброю яшчэ на 3 млрд долараў, заявіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. "Гэта дазволіць Украіне атрымаць сістэмы супрацьпаветранай абароны, артылерыйскія сістэмы і боепрыпасы, беспілотныя авіяцыйныя комплексы і радары, каб забяспечыць працяг абароны ў доўгатэрміновай перспектыве", — кажа Байдэн.

Прэзідэнт ЗША павіншаваў Украіну з Днём незалежнасці. Ён згадаў пра тысячы забітых і параненых, пра мільёны ўцекачоў. "Але шэсць месяцаў пастаянных нападаў толькі ўмацавалі гонар украінцаў за сябе, за сваю краіну, за 31 год незалежнасці, — гаворыцца ў віншаванні. — Сёння і кожны дзень мы стаім плячом да пляча з украінскім народам, каб голасна заявіць: цемра, якая рухае аўтакратыяй, не параўнаецца з полымем свабоды, што асвятляе душы свабодных людзей па ўсім свеце".

3 млрд долараў — гэта самы вялікі транш амерыканскай дапамогі, які Вашынгтон адпраўляе Кіеву падчас вайны.

Агульная вайсковая дапамога ЗША, накіраваная Украіне пасля 24 лютага 2022-га, на сённяшні дзень склала ўжо 10,6 мільярда долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі