БАЖынкі прайшлі пад знакам фрылансу, этнаграфіі і Памідорава (фота)

Гаспадар бавіў гасцей этнамузыкай у выкананні сваёй капэлы (дуда, гармонік, скрыпка і бубен). Таксама журналістаў навучалі народным танцам. Як заўсёды, былі спартовыя ды інтэлектуальныя спаборніцтвы.


Была на фэсце Беларускай асацыяцыі журналістаў і сур’ёзная тэма. Удзельнікі абмеркавалі практыку і тэорыю фрылансу.


Вядучым фэсту быў вядомы музыка Аляксандр Памідораў, які ўначы каля вогнішча зладзіў свой акустычны канцэрт.


У свяце ўзялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек з рэгіёнаў краіны і Мінска.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі