БЧ прызначыла больш за 40 дадатковых цягнікоў на пачатак лістапада

Цягнікі Беларускай чыгункі
Цягнікі Беларускай чыгункі

Беларуская чыгунка прызначыла больш за 40 дадатковых цягнікоў паміж 28 кастрычніка і 8 лістапада 2022 года. Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр БЧ.

У Беларусі дадатковыя цягнікі прызначаюцца па маршрутах: з Мінска – у абласныя цэнтры, а таксама ў Пінск і Камунары. Таксама павялічыцца колькасць цягнікоў з Берасця ў Гомель і з Крычава ў Оршу.

У зносінах з Расіяй дадатковыя цягнікі прызначаныя з Мінска ў Маскву (з бесперасадачнымі вагонамі з Віцебска, якія будуць прычапляцца ў Оршы) і Санкт-Пецярбург. Таксама дадатковы цягнік пойдзе праз Віцебск з Санкт-Пецярбурга ў Смаленск.

Больш падрабязна пра расклад дадатковых цягнікоў можна прачытаць на сайце Беларускай чыгункі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі