БДУ пасярод семестра падняў плату за навучанне — у сярэднім на 400-500 рублёў

БДУ пасярод семестра падняў плату за навучанне — у сярэднім на 400-500 рублёў

Белдзяржуніверсітэт з 1 сакавіка падымае аплату навучання. Адпаведны загад выдаў рэктар Андрэй Кароль, паведамляе Telegram-канал "Адлічана". 

Прычынай павышэння коштаў называецца змена ўмоваў аплаты бюджэтнікаў, якая дзейнічае з 1 студзеня 2020 года. 

На розных факультэтах і спецыяльнасцях БДУ навучанне падаражэла ў сярэднім на 12% — то бок, на 400-500 рублёў за год. Цяпер вучыцца на першым, другім і трэцім курсе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у залежнасці ад спецыяльнасці, каштуе ад 3420 да 4460 рублёў. Навучанне на чацвёртым курсе — таннейшае.

Студэнтам, якія паспелі ўжо заплаціць за навучанне да канца навучальнага года, давядзецца заплаціць розніцу — для іх зробяць пераразлік па новых коштах. 

Папярэдні раз навучанне ў БДУ даражэла ў ліпені 2019 года. Тады расцэнкі для платнікаў вырасліў сярэднім на 300 рублёў.

БДУ пасярод семестра падняў плату за навучанне — у сярэднім на 400-500 рублёў
Дакументы БДУ / Telegram-канал "Адлічана"
БДУ пасярод семестра падняў плату за навучанне — у сярэднім на 400-500 рублёў
Дакументы БДУ / Telegram-канал "Адлічана"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі