БДУ скарачае міжнароднікаў, а тэхнічны ўніверсітэт — архітэктараў

Міністэрства адукацыі зацвердзіла лічбы прыёму на сёлетнюю ўступную кампанію. Параўноўваем, каго на бясплатнае возьмуць больш, каго менш. Глядзім факультэты з найбольш значнымі зменамі.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Факультэт

Прыём 2015 (бюджэт)

Прыём 2014 (бюджэт)

Фізічны

148

160

Міжнародных адносінаў

70

78

Юрыдычны

124

117

Філалагічны

159

79

Агулам у БДУ сёлета возьмуць на бюджэт 2024 чалавек. БДУ на гэтую ўступную кампанію рыхтуе некалькі новых спецыяльнасцяў: “дызайн касцюма і тканіны”, “дзяржаўнае кіраванне і права” і “геаінфармацыйныя сістэмы”.

Педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка

Факультэт

Прыём 2015 (бюджэт)

Прыём 2014 (бюджэт)

Гістарычны

35

40

Дашкольнай адукацыі

150

170

Пачатковай адукацыі

105

80

Прыродазнаўчы

75

100

БДПУ сёлета аб’яднаў фізічны і матэматычны факультэт, менавіта на гэтых факультэтах ва ўніверсітэце ўжо некалькі гадоў недабор. На фізіка-матэматычны сёлета хочуць набраць 105 чалавек на бюджэт. Летась на два гэтыя факультэта набіралі агулам па 100 чалавек.

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт

Факультэт

Прыём 2015 (бюджэт)

Прыём 2014 (бюджэт)

Горнай справы і інжынернай экалогіі

95

85

Машынабудаўнічы

198

203

Энергетычны

296

303

Архітэктурны

90

101

Відаць, тэхнічны ўніверсітэт адрэагаваў на крызіс у эканоміцы, па будаўнічых і прамысловых напрамках набор нязначна, але скарачаецца.

Магілёўскі ўніверсітэт імя Куляшова

Факультэт

Прыём 2015 (бюджэт)

Прыём 2014 (бюджэт)

Гістарычны

28

40

Фізіка-матэматычны

50

35

Славянскай філалогіі

60

40

У Магілёўскім універсітэце імя Куляшова новых спецыяльнасцяў уводзіць не збіраюцца. Фізікаў і матэматыкаў таксама не скарачаюць, хоць летась будучых фізікаў-інфарматыкаў набралі толькі на дадатковым наборы, з меншым балам па тэставанні.

Эканамічны ўніверсітэт

У плане набору з мінулага года нічога не змянілася. Закрыццё “Дэльта-банка” і крызіс у эканоміцы, відаць, не адбіліся на наборы на бюджэт. Не змяніўся набор і ў Акадэміі МУС. На следча-экспертны факультэт возьмуць 90 чалавек, як і летась, на факультэт міліцыі — 268.

У мінулым годзе на цэнтралізаванае тэставанне зарэгістраваліся 105 тысяч абітурыентаў, з іх сталі студэнтамі 63 тысячы чалавек, паведамляе Белстат.

Фота: kp.by

Лічбы прыёму: сайты ўніверсітэтаў і abiturient.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі