"Белаграпрамбанк" пераводзіць разлікі па картках Mastercard з долараў на юані
Кітайскі юань / pixabay.com
Пры аплаце карткамі Mastercard ад "Белаграпрамбанка" ў замежных крамах або за мяжой разлікі цяпер будуць праводзіцца не ў доларах ЗША, а ў кітайскіх юанях, папярэдзілі ў банку. Там прынялі рашэнне з сённяшняга дня замяніць валюту разлікаў.
Змены заўважаць таксама трымальнікі карт Mastercard "Белаграпрамбанка" і пры здзяйсненні аперацый у Беларусі, калі яны, да прыкладу, паспрабуюць зняць грошы ці нешта аплаціць "у прыладах іншых банкаў у замежнай валюце".
Пасля пачатку вайны і ўвядзення новых санкцый гандаль Беларусі за заходнімі краінамі прыкметна скараціўся. Але павялічыўся з Расіяй і Кітаем. У выніку ў мінулым снежні Нацыянальны банк Беларусі нават змяніў напаўненне валютнага кошыка — замест еўра ўвёў юані. У выніку суадносіны валютнага кошыка цяпер выглядаюць так: расійскія рублі (60%), долары ЗША (30%), кітайскія юані (10%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.