"Беларусь 5" не пакажа выязныя матчы мінскага "Дынама" і "Шахцёра" ў Лізе Еўропы
Тэлеканал "Беларусь 5" не зможа трансляваць выязныя матчы мінскага "Дынама" і салігорскага "Шахцёра" 12 ліпеня ў першым раўндзе кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы. Прычына — адсутнасць у Ірландыі і Уэльсе "тэлевізійнай вытворчасці паядынкаў стартавага раўнда Лігі Еўропы".
Як інфармуе прэс-служба Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, хатнія матчы будуць паказаныя 19 ліпеня. У гэты дзень дынамаўцы прымаюць ірландскі "Дэры Сіці", пачатак а 18-й гадзіне. Гарнякі прымаюць "Конахс Куэй" з Уэльса, пачатак а 20-й гадзіне.