Беларусь адгародзіцца ад Украіны супрацьпажарнай дамбай з ровам

Беларусь адгародзіцца ад Украіны супрацьпажарнай дамбай з ровам

Беллясгас хоча зрабіць на мяжы з Украінай 11-кіламетровы кавальер — дамбу з ровам у балоце Марочна. Такім спосабам спецыялісты мяркуюць вырашыць праблему лясных пажараў, якія прыходзяць з украінскага боку.

Як паведамляе Зялёны партал, у 2015 годзе, калі было суха, пажары знішчалі сотні гектараў лесу і часцей за ўсё агонь распаўсюджваўся з Украіны.

Кавальерам завецца гідратэхнічнае збудаванне ў выглядзе дамбы з канавамі з абодвух бакоў. На кожных 500 метрах кавальера зробяць пяшчаныя перамычкі, бо там тарфяны грунт, лёгкі на ўзгаранне. Увышыню дамба дасягне паўтара метры, ушыркі — 6,5 метра. Пачнецца яна ў Столінскім раёне ля сяла Дзераўная, у 60 кіламетрах ад беларуска-ўкраінскай мяжы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі