Беларусь адправіць у В'етнам гуманітарную дапамогу на 850 тысяч рублёў

У В'етнам будзе перададзена тавараў на суму больш за 850 тысяч рублёў​ / БЕЛТА
У В'етнам будзе перададзена тавараў на суму больш за 850 тысяч рублёў​ / БЕЛТА

Беларусь накіроўвае ў В'етнам гуманітарную дапамогу. Адпаведная пастанова Савета Міністраў апублікавана ў пятніцу на Нацыянальным прававым партале.

У складзе грузу — тавары медыцынскага прызначэння: медыцынскія ложкі, каталкі, рэанімацыйна-хірургічныя маніторы, блокі падачы медыцынскіх газаў, партатыўныя маніторы для пацыентаў, камбінезоны. Усяго будзе перададзена тавараў на суму больш за 850 тысяч рублёў.

Гэтую гуманітарную дапамогу для В'етнама прафінансуюць "за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі", гаворыцца ў дакуменце

Раней гэтай восенню Беларусь ужо накіроўвала гуманітарную дапамогу ў Венесуэлу і на Кубу. У абодвух выпадках размова таксама ішла аб таварах медпрызначэння і прэпаратах. У Каракас быў накіраваны груз на агульную суму 1,4 мільёна беларускіх рубей (прыкладна 560 тысяч даляраў). На Кубу, акрамя лекаў, перадавалі яшчэ сухое малако і мясныя кансервы, усяго 14 пазіцый. Агульная сума дапамогі таксама была больш вялікай — больш за мільён беларускіх рублёў (каля 411 тысяч даляраў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі