Беларусь апусцілася на 95-е месца ў рэйтынгу ФІФА

Падапечныя Георгія Кандрацьева маюць у пасіве 7 паражэнняў запар / pressball.by​
Падапечныя Георгія Кандрацьева маюць у пасіве 7 паражэнняў запар / pressball.by​

Зборная Беларусі заняла 95-е месца ў рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА), апусціўшыся на пяць радкоў.

Абноўлены рэйтынг ФІФА апублікавала ў чацвер. Вышэй за Беларусь размясціліся Люксембург (94) і Грузія (93), следам за рэспублікай ідуць Кыргызстан (96) і Конга (97). У топ-5 рэйтынгу ФІФА ўвайшлі Бельгія (1832 балы), Бразілія (1820), Францыя (1779), Італія (1750) і Англія (1750 балаў).

Падапечныя Георгія Кандрацьева ў пачатку кастрычніка прайгралі два адборачных матчы ЧС і цяпер маюць у пасіве 7 паражэнняў запар. У беларускай каманды цяпер 1234 ачкі.

Свой заключны паядынак у кваліфікацыйнай групе Е сусветнага першынства зборная Беларусі правядзе 13 лістапада ў гасцях у каманды Уэльса (19-е месца ў рэйтынгу ФІФА).

Наступны рэйтынг ФІФА апублікуе 25 лістапада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі