Беларусь апынулася ў топ-5 краін з найбольшым лікам журналістаў за кратамі

Затрыманне журналістаў у Беларусі падчас адной з акцый 2020 года / TUT.BY
Затрыманне журналістаў у Беларусі падчас адной з акцый 2020 года / TUT.BY

Беларусь апынулася ў пяцёрцы краін з найбольшым лікам журналістаў за кратамі. Антырэйтынг прадставіла міжнародная няўрадавая арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" — у рамках гадавой справаздачы аб становішчы журналістаў у свеце. Па яе дадзеных, у зняволенні ў Беларусі на дадзены момант знаходзіцца 31 прадстаўнік медыя. Па дадзеных Беларускай асацыяцыі журналістаў, іх 32.

Горш справы толькі ў В'етнаме (тут у зняволенні знаходзяцца 39 журналістаў), Іране (47), М'янме (62) і Кітаі (110). І на гэтыя пяць краін прыпадае больш за палову ўсіх зняволеных журналістаў. Усяго ж у свеце за сваю прафесійную дзейнасць па стане на 1 снежня 2022 года знаходзіліся за кратамі 533 журналісты. І гэта рэкорд.

"Дыктатарскія і аўтарытарныя рэжымы запаўняюць свае турмы журналістамі ўсё хутчэй. Новы рэкорд іх колькасці пацвярджае настойлівую неабходнасць супрацьстаяць гэтым нядобрасумленным сілам і праяўляць актыўную салідарнасць з усімі, хто адстойвае ідэал свабоды, незалежнасці і інфармацыйнага плюралізму", — кажа генеральны сакратар "Рэпарцёраў без межаў" Крыстоф Дэлуар.

Расце таксама і колькасць забітых журналістаў. У 2022 годзе іх было 57. Гэта на 18,8% больш, чым у 2021 годзе. Адной з прычын такога росту стала вайна ва Украіне. За першыя паўгода на вайне было забіта восем журналістаў.

Беларусь оказалась в топ-5 стран с наибольшим числом журналистов за решеткой
На первые пять стран в антирейтинге приходится более половины всех заключенных журналистов мира / RSF

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі