Беларусь атрымае ад ЕС грошы для барацьбы з хваробамі дзікіх жывёлаў
Еўрасаюз збіраецца выдаткаваць на гэтыя мэты 1 млн 729 тысяч еўра.
Як інфармуе БЕЛТА, 27 траўня ў французскай амбасадзе ў Мінску былі падпісаныя адпаведныя пагадненні паміж Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і Дзяржаўнай службай харчавання і ветэрынарыі Літвы, а таксама з Харчова-ветэрынарнай службай Латвіі.
Дапамогу ЕС для барацьбы з хваробамі дзікіх жывёл на тэрыторыі Беларусі Мінск атрымае ўжо сёлета. Гэтыя сродкі прадастаўленыя як бязвыплатная фінансавая дапамога Еўрасаюза.