Беларусь цалкам прыпыніла прыём нафты з Расіі

Беларусь цалкам прыпыніла прыём нафты з Расіі

30 красавіка Беларусь цалкам спыніла прыём нафты з Расіі, аднавіць транзіт плануецца 2 траўня пасля выцяснення няякаснай нафты. Пра гэта паведамляе ТАСС са словаў першага намесніка гендырэктара, галоўнага інжынера ААТ "Гомельтранcнафта Дружба" Андрэя Вярыгі.

Па яго словах, якасная нафта знаходзіцца на 30-м кіламетры трасы Унеча — Мазыр. "Гэта траціна шляху ад Унечы да дзяржаўнай мяжы з Рэспублікай Беларусь. Працяг яе транcпартавання па тэрыторыі Беларусі плануецца аднавіць пасля выцяснення няякаснай нафты з расійскага ўчаcтка арыентоўна 2 траўня", — дадаў Вярыга.

Спецыяліст патлумачыў, што адноўленая будзе праца толькі адной ніткі трубаправода "Дружба". Другі трубаправод застанецца закрытым на няпэўны час: у ім будзе захоўвацца няякасная нафта. 

Паводле ацэнкі кампаніі, агульны аб'ём некандыцыйнай сыравіны ў трубаправодах сістэмы "Дружба" на ўчастках у Расіі, Беларусі, Украіне і Польшчы складае каля 5 мільёнаў тон. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі