Беларусь чакае ад "Газпрама" доказаў каларыйнасці газу

Беларусь чакае ад "Газпрама" доказаў каларыйнасці газу

Міністэрства энергетыкі Беларусі працягвае перамовы з адпаведным расійскім ведамствам і кампаніяй "Газпрам" наконт коштаў на газ, паведамляе прэс-служба Мінэнерга. 

На пачатку чэрвеня беларускае міністэрства накіравала старшыні праўлення "Газпрама" Аляксею Мілеру ліст. У ім, у прыватнасці, прапаноўвалася абмеркаваць умовы паставак газу ў 2020 годзе і методыку цэнаўтварэння на газ з 1 студзеня 2021 года. Беларускія энергетыкі падкрэслілі, што рознагалоссі наконт кошту прыроднага газу з улікам яго каларыйнасці ўзніклі паміж суб'ектамі гаспадарання — ДВА "Белтопагаз", ААТ "Нафтан" і ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь".

Таму Мінэнерга просіць, каб "Газпрам трансгаз Беларусь" перадаў "Белпалівагазу" методыку вызначэння фактычнай сярэднямесячнай цеплыні згарання прыроднага газу. Акрамя таго беларускі бок чакае метралагічнае пацвярджэнне прыдатнасці гэтай методыкі ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі.

Мінэнерга запэўнівае, што "Белпалівагаз" аператыўна разгледзіць методыку.

Раней кіраўнік "Газпраму" Аляксей Мілер заяўляў, што Беларусь мае запазычанасць за пастаўкі газу 165,57 мільёна долараў. Міністэрства энергетыкі адказала, што ніякай запазычанасці перад "Газпрамам" няма, а ёсць рознагалоссі наконт кошту на газе з улікам яго каларыйнасці. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі