Беларусь да мінімуму скароціць дыппрадстаўніцтва Літвы

Беларусь да мінімуму скароціць дыппрадстаўніцтва Літвы

Беларусь да мінімуму скароціць дыппрадстаўніцтва Літвы (застаецца адзін супрацоўнік консульскай службы і тры чалавекі з адміністрацыйна-тэхнічнага персаналу). На перыяд да адмены Вільняй "недружалюбных ініцыятыў, якія распальваюць канфрантацыю ў адносінах з Беларуссю". У МЗС нашай краіны выклікалі часовага паверанага ў справах Літвы ў Беларусі Асту Андыяўскене. Афіцыйны Мінск асабліва абурыла атрыманне афіцыйнага дыпламатычнага статуса Офісам Святланы Ціханоўскай у Літве і прызнанні яго афіцыйным прадстаўніцтвам беларускай дэмакратыі ў Еўрасаюзе.

"Вышэйзгаданае рашэнне Літвы працягвае серыю зробленых у апошні час афіцыйнай Вільняй недарэчных і адкрыта варожых крокаў, якія прама супярэчаць духу і ўзроўню добрасуседскіх адносін і падрываюць двухбаковае супрацоўніцтва", — гаворыцца ў заяве МЗС РБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі