Беларусь і Расія хочуць сумесна правесці гандбольны чэмпіянат Еўропы 2022 года
Беларусь і Расія хочуць сумесна правесці гандбольны чэмпіянат Еўропы 2022 года. У 2017-м будзе падрыхтаваная заяўка, дзеля чаго створаць рабочую групу. Пра гэта стала вядома па выніках выканкама Федэрацыі гандбола Расіі, які 23 лістапада прайшоў у Маскве. На ім было агучана, што кіраўніцтва Еўрапейскай федэрацыі гандбола "сур'ёзна адносіцца да сумеснай заяўкі Расіі і Беларусі на арганізацыю турніра".
Раней ні наша краіна, ні Расія мужчынскі кантынентальны турнір па гандболе не праводзілі. Мяркуецца, што ў сумеснай заяўкі больш шанцаў на поспех, адзначае прэс-служба Федэрацыі гандбола Расіі.
Аляксандру Лукашэнку гэтая ідэя спадабалася. Прысутны на пасяджэнні выканкама Федэрацыі гандбола Расіі кіраўнік Федэрацыі гандбола Беларусі Уладзімір Канаплёў паведаміў, што папярэдне існуе вусная падтрымка кіраўніка Беларусі, міністра спорту па правядзенні сумеснага з Расіяй чэмпіянату Еўропы.