Беларусь можа закрыць дыппрадстаўніцтва Украіны ў Мінску

Кіеў, фота ілюстрацыйнае

Кіеў, фота ілюстрацыйнае

Беларусь можа закрыць дыппрадстаўніцтва Украіны ў Менску, піша БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства замежных спраў.

Беларускі МЗС выклікаў часовую павераную ў справах Украіны Вольгу Цімуш. Дыпламату перадалі ноту пратэсту "ў сувязі з парушэннем мяжы Рэспублікі Беларусь групай беспілотных лятальных апаратаў, запушчаных з тэрыторыі Украіны".

"Асабліва было ўказана на тое, што калі дыпламатычнае прадстаўніцтва Украіны ў Беларусі не зможа ўплываць на прадухіленне такіх правакацый, беларускім бокам будзе пастаўлена пытанне аб мэтазгоднасці яго далейшай прысутнасці ў Мінску", — сказалі ў МЗС.

Пра тое, што ўкраінскія беспілотнікі парушылі паветраную прастору Беларусі, заявіў у суботу, 10 жніўня, Аляксандр Лукашэнка. Пазней Мінабароны Беларусі заявіла аб планах перакінуць у памежныя з Украінай рэгіёны рэактыўныя сістэмы "Паланэз" і комплексы "Іскандэр".

Ва ўкраінскім Савеце нацыянальнай бяспекі і абароны пракаментавалі гэтыя дзеянні беларускага боку. Там лічаць заявы беларускіх чыноўнікаў спробай адцягнуць увагу Кіева і справакаваць перакідку ўкраінскіх войскаў для дадатковай абароны мяжы з Беларуссю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі