Беларусь накіруе гумдапамогу Расіі, Пекін абяцае Мінску ваенную дапамогу

Беларусь накіруе гуманітарную дапамогу Расіі. Як вядома, у Сібіры і на Далёкім Усходзе працягваюцца прыродныя пажары. Толькі ў Хакасіі цалкам згарэлі ці пашкоджаныя 1678 дамоў, каля 5 тысяч чалавек засталіся без даху над галавой, ёсць загінулыя.

Менавіта Рэспубліцы Хакасія, а таксама Забайкальскаму краю Расіі будзе накіраваны гуманітарны груз з Беларусі на суму 2,25 млрд беларускіх рублёў (гэта больш за 150 тысяч долараў), інфармуе РІА "Новости".

Тым часам Кітай паабяцаў нашай краіне бязвыплатную ваенную дапамогу. Адпаведная дамоўленасць была дасягнутая падчас візіту міністра абароны Беларусі Андрэя Раўкова ў Кітай. Якая менавіта гэта будзе дапамога, не паведамляецца.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі