Беларусь не дае прытулак украінцам, якія ўхіляюцца ад мабілізацыі

Беларусь не дае прытулак украінцам, якія ўхіляюцца ад мабілізацыі

Беларусь адмаўляецца даваць прытулак грамадзянам Украіны, якія ўхіляюцца ад мабілізацыі. Пра гэта заявіў начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.

У міліцэйскага чыноўніка запыталіся, на якіх падставах украінцам могуць адмовіць у прадастаўленні статусу бежанца. У адказ Бягун, як перадае ria.ru, паведаміў, што "ў асноўным гэта асобы прызыўнога ўзросту, якія прыбываюць з іншых рэгіёнаў Украіны і якія ў якасці матываў падачы хадайніцтва кажуць, што могуць быць падвергнутыя мабілізацыі".

Раней Бягун казаў, што ад пачатку баявых дзеянняў у Данбасе ў Беларусь прыбылі 150 тысяч грамадзян Украіны. Больш за 45 тысяч з іх атрымалі права на пражыванне ў нашай краіне. Цяпер разглядаецца каля 1300 хадайніцтваў ад грамадзян Украіны наконт надання статусу бежанца ці іншай дадатковай абароны. Больш за 1100 грамадзян Украіны ўжо атрымалі дадатковую абарону.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі