Беларусь не паведамляла Расіі пра планы скараціць закупкі нафты
Беларусь не паведамляла Расіі пра планы па скарачэнні закупак нафты і нафтапрадуктаў. Пра гэта заявіў міністр энергетыкі Расійскай Федэрацыі Аляксандр Новак, перадае РІА "Новости".
Журналісты пацікавіліся ў чыноўніка, ці не было інфармацыі ад афіцыйнага Мінска пра скарачэнне закупак. "Ніхто афіцыйна не звяртаўся да нас з гэтымі прапановамі. Я думаю, мы ў адпаведнасці, як у нас пагадненнем прадугледжана", — адказаў чыноўнік.
На мінулым тыдні стала вядома, што Беларусь вядзе перамовы з Казахстанам наконт закупак нафты і нафтапрадуктаў. Называліся аб'ёмы ў 3,5 мільёна тон у год.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.