Беларусь пачне аддаваць расійскі крэдыт у 2017 годзе
Як вядома, Расія прадаставіць сёлета нашай краіне са свайго федэральнага бюджэту 450 млн долараў.
У якасці крэдыту пад 4% гадавых на дзесяць гадоў. Інфармацыя пра тэрмін яго пагашэння — студзень 2017-га — напярэдадні была змешчаная на сайце расійскага ўраду.
"Беларускі бок пагашае выкарыстаны крэдыт шляхам пераводу расійскаму боку сродкаў у доларах ЗША 14 роўнымі паўгадавымі долямі 15 студзеня і 15 ліпеня кожнага года, першы плацёж будзе ажыццёўлены 15 студзеня 2017 года", — гаворыцца ў дакуменце.
Адсоткі па крэдыце налічваюцца з даты яго выкарыстання, апошняя іх выплата ажыццяўляецца адначасова з апошнім плацяжом у пагашэнне асноўнага доўгу.
Нагадаем, што, паводле снежаньскіх дамоўленасцяў, агулам Беларусь мусіць атрымаць ад Расіі 2 мільярда долараў крэдыту. Аднак з якіх крыніц будзе ўзятая асноўная частка гэтай сумы, пакуль невядома.
Мядзведзеў: Беларусь аддасць крэдыт і пасля магчымай змены ўлады
Фота — ria.ru